«Дзіця чалавечае» () — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Альфонса Куарона. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Клайв Оўэн, Джуліяна Мур, Майкл Кейн.
Сюжэт 2027 год. Чалавецтва на мяжы вымірання. За апошнія васямнаццаць гадоў на ўсёй планеце не нарадзілася ніводнага дзіцяці. У свеце пануе суцэльны хаас, паўсюль бушуюць вайны. Адзіным месцам, дзе падтрымліваецца адносны парадак, застаецца Англія. Зразумела, усе рвуцца туды, але ўрад краіны ўвёў стан аблогі і са зброяй у руках змагаецца з нелегальнымі эмігрантамі. Супрацоўніка лонданскага міністэрства Тэадора Фэрана сярод белага дня выкрадае тэрарыстычная група «Рыбы», якой, як высвятляецца, кіруе яго былая жонка Джуліян. Яна просіць Тэа дастаць выязныя дакументы для адной дзяўчыны. Ён згаджаецца толькі дзеля грошай, але неўзабаве даведаецца пра куды больш важкую прычыну рызыкаваць жыццём: у чарнаскурай уцякачкі Кі хутка павінна нарадзіцца дзіця.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 49 кінаўзнагародамі і яшчэ 83 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2006 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2006 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы-антыўтопіі Катэгорыя:Постапакаліптычныя фільмы Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2006 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2006 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры Японіі Катэгорыя:Фільмы-баевікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі Японіі Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы Японіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Фільмы пра імігрантаў Катэгорыя:Фільмы Альфонса Куарона Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA