Heckler & Koch MP5 — пісталет-кулямёт, распрацаваны нямецкай кампаніяй Heckler & Koch, адзін з найбольш папулярных пісталетаў-кулямётаў пасляваеннага часу і першы распрацаваны ў пасляваеннай Германіі.

Гісторыя У 1966 годзе пачаў паступаць на ўзбраенне Бундэсвера. К сярэдзіне 1966 года быў прыняты на ўзбраенне паліцыі ФРГ і памежнай службы пад назвай Maschinenpistole 5 або скарочана MP5.

У цяперашні час знаходзіцца на ўзбраенні шматлікіх краін.

Канструкцыя У адрозненне ад большасці канкурэнтаў, мае механіку з напаўвольным затворам і запаволеннем затвора парай ролікаў (як у штурмавой вінтоўкі HK G3). Рэжымы агню — адзінкавы і аўтаматычны, у некаторых мадыфікацыях яшчэ і чэргамі па 3 стрэлы. Агонь вядзецца з зачыненага затвору, што забяспечвае добрую кучнасць стральбы. Прыцэл дыяптрычны, магчыма ўсталяванне аптычных і каліматарных прыцэлаў, ЛМУ, тактычных ліхтароў.

У пісталетаў-кулямётаў ранняга выпуску цаўё было металічнае, рыфленае, з перфарацыяй, у новых выпускаў цаўё пластыкавае і гладкае.

Першапачаткова магазіны былі ражковыя прамыя, пазней сталі ўжываць ражковыя выгнутыя (забяспечваюць больш надзейную падачу боепрыпасаў).

Магазіны

MP5 упершыню пастаўляўся з металічнымі магазінамі прамой формы. У 1976 годзе форму змянілі на выгнутую (бананападобную). Для варыянтаў 10 мм Car і .40 S&W вырабляюцца пластыкавыя паўпразрыстыя магазіны прамой формы.

Рычажок-фіксатар магазіна размешчаны паміж спускавым кручком і магазінам, у ніжняй частцы пісталет-кулямёта. У версіі MP5 пад патрон 9×19 мм, з правага боку, дадаткова прысутнічае кнопка скідання магазіна. У кіраўніцтве да MP5 указваецца, што гэта кнопка прызначана для «праўшэй» з доўгімі пальцамі. Гэтая кнопка дае магчымасць «скінуць» магазін правай рукой і адначасова левай рукой уставіць новы магазін.

Мадыфікацыі

МР5А1 — без прыклада; МР5А2 — з сталым прыкладам з пластыка; МР5А3 — з рассоўным металічным прыкладам; MP5SD1, SD2 і SD3 — мадэлі з інтэграваным глушыцелем і прыкладамі аналагічна мадэлям А1-А3;

MP5N — варыянт для ВМС ЗША з двухбаковым засцерагальнікам-перакладнікам рэжымаў агню і дадатковым рэжымам стральбы з адсечкай па 3 патроны; MP5/10 — варыянт пад патрон 10мм «Аўта» (вонкава адрозніваецца прамым магазінам з празрыстага пластыка), выпушчаны абмежаванай серыяй для ФБР ЗША; МР5/40 — пад патрон .40 «Сміт-Весан» (10мм), магазін вонкава падобны да магазінаў ад МР5/10.

У цяперашні час выпуск мадэляў 5/10 і 5/40 спынены ў сувязі з выпускам новага пісталет-кулямёта UMP калібру .40SW і .45ACP(HK UMP)

MP5PT MP5PT — трэніровачны варыянт MP5. У цяперашні час зняты з вытворчасці.

Вонкава можна адрозніць па сініх метках і адпаведным надпісам. Канструкцыя пісталет-кулямёта перароблена под стральбу патронамі 9 × 19 мм PT з пластыкавай куляй. Пры стрэле, пластыкавая куля мае хуткасць да 1000 м/с, з прычыны нізкай масы, скорасць і энергія хутка падаюць (у рулі — 210 Дж, пасля 25 м — 10 Дж), таму эфектыўная далёкасць стральбы роўная 10 м, а максімальная далёкасць каля 125 м. Пластыкавыя боепрыпасы маюць сінюю гільзу з латунным дном і сінюю кулю.

Па словах супрацоўнікаў Heckler & Koch, гэтыя пісталеты-кулямёты таксама выкарыстоўваюць у самалётах для перавозкі VIP-асоб, бо боепрыпасы PT меней небяспечныя для пасажырскага салона і авіяцыйнага абсталявання.

Эксплуатанты

Аўстралія — выкарыстоўваецца некаторымі спецпадраздзяленнямі. Аўстрыя — знаходзіцца на ўзбраенні спецпадраздзялення EKO Cobra. Азербайджан — у 2006—2012 гадах у Турцыі закуплена 270 штук MP5 турэцкай вытворчасці. Выкарыстоўваецца спецназам.Вадим Зайцев, Юрий Лямин. Силы специальных операций Азербайджана // журнал «Экспорт вооружений», № 4, 2021. Балгарыя Беларусь — на ўзбраенні СПБТ «Алмаз», спецпадраздзялення КДБ «Альфа», АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Бельгія — выкарыстоўваецца некаторымі спецпадраздзяленнямі. Бразілія Бруней Ватыкан — MP5A3 выкарыстоўваецца швейцарскай гвардыяй. Вялікабрытанія — для паліцыі першыя MP5 былі закуплены ў 1984 годзе. У далейшым яны паступілі на ўзбраенне мабільных груп «хуткага рэагавання», аховы аэрапортаў, спецпадраздзяленняў паліцыі, а таксама падраздзялення CRW SAS. Германія Грэцыя — MP5 вырабляецца кампаніяй Hellenic Arms. Грузія — партыя MP5A1 атрымана з Турцыі. Індыя — выкарыстоўваецца арміяй і спецпадраздзяленнямі. Інданезія — знаходзіцца на ўзбраенні спецпадраздзяленняў. Ісландыя — у 2011 годзе Нарвегія бясплатна перадала яе ваенную дапамогу 50 штук MP5A2N, якія паступілі на ўзбраенне берагавой аховы Ісландыі.https://www.althingi.is/altext/144/s/0869.html Італія — выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнем COMSUBIN ваенна-марскога флоту і карабінерамі Італіі (ваенная паліцыя). Іран — няма звестак, аднак MP5 некалькі разоў былі заўважаны на парадах. Казахстан — MP5 выкарыстоўваюць розныя спецпадраздзяленні (MP5K выкарыстоўваюць ахоўнікі касмадрома Байканур). Канада — выкарыстоўваецца Каралеўскім канадскім ваенна-марскім флотам і некаторымі іншымі спецпадраздзяленнямі. Кітай — вырабляецца копія Norinco NR08. Малайзія — выкарыстоўваецца арміяй і спецпадраздзяленнямі. Новая Зеландыя — выкарыстоўваецца некаторымі спецпадраздзяленнямі. Нарвегія — пісталет-кулямёт MP5 вырабляўся ў Нарвегіі з 1984 года па ліцэнзіі на заводзе Konsberg Vapenfabrikk, і выкарыстоўваўся ў арміі і паліцыі да 2007 года, пасля чаго быў заменены на закупленыя ў Германіі HK MP7. Пакістан — некалькі мадыфікацый MP5 вырабляюцца па ліцэнзіі. Польшча — на ўзбраенні спецпадраздзяленняў GROM, FORMOZA, ваеннай жандармерыі, паліцыі і Міністэрства фінансаў. Партугалія — на ўзбраенні спецпадраздзяленняў. Рэспубліка Карэя — знаходзіцца на ўзбраенні спецпадраздзяленняў.

HK MP5 у гульнях

Counter-Strike Escape from Tarkov S.T.A.L.K.E.R.

Спасылкі www.gewehr.ru

Крыніцы

Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты Катэгорыя:Heckler & Koch Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты Германіі