П’ер Па́ала Пазаліні (; 5 сакавіка 1922, Балоння, Італія — 2 лістапада 1975, Осція, Італія) — італьянскі паэт, пісьменнік і кінарэжысёр.
Сімпатыі да марксізму і камунізму, нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя знаходзілі адлюстраванне ў яго літаратурных і кінематаграфічных творах, у якіх ён выказваўся на тэмы палітыкі, рэлігіі і ідэалогіі, эпатуючы публіку арыгінальным прачытаннем класічных міфаў і парадаксальным чынам спалучаючы марксізм з вучэннем Хрыста і чалавечай сэксуальнасцю ў самых разнастайных і нечаканых яе праявах. Жорстка забіты за свае погляды.
Гібель Раніцай 2 лістапада 1975 году цела П’ера Паала Пазаліні знайшлі ў лужыне крыві. У яго былі пераламаныя 10 рэбраў, раздушанае сэрца, разбітая сківіца, зламаная левая рука і напалову выдраныя вушы. Па яго целе некалькі разоў праехала машына. 17-гадовы Піна Пелозі быў арыштаваны і асуджаны за гэтае забойства, але 7 траўня 2005 адмовіўся ад свайго добраахвотнага прызнання, і расследаванне было адноўленае. Злачынства ўчынілі чатыры забойцы, а не адзін Пелозі. Паводле дадзеных часопіса Oggi, акрамя Пелозі ў забойстве Пазаліні ўдзельнічалі яшчэ два падлеткі, браты Франка і Джузэпэ Барселіна, якія пасля памерлі ад СНІДу. Асоба чацвертага зламысніка не высветленая. Гэтае злачынства лічыцца адной з самых загадкавых таямніц Італіі XX стагоддзяprajdzisvet.org.
Фільмаграфія
Мастацкія фільмы 1961 — Акатоне / Accattone 1962 — Мама Рома / Mamma Roma 1964 — Евангелле ад Матфея / Il Vangelo secondo Matteo 1966 — Птушкі вялікія і малыя / Uccellacci e uccellini 1967 — Цар Эдып / Edipo re 1968 — Тэарэма / Teorema 1969 — Свінарнік / Porcile 1969 — Медэя / Medea 1971 — Дэкамерон / Il Decameron 1972 — Кентэрберыйскія аповеды / Racconti di Canterbury 1974 — Кветка тысяча адной начы / Il fiore delle mille e una notte 1975 — Сала, альбо 120 дзён Садома / Salò o le 120 giornate di Sodoma
Беларускія пераклады Асобныя вершы пераклаў на беларускую мову Васіль ХомчанкаГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Зноскі
Спасылкі
Артыкул пра П’ера Паала Пазаліні на Cineticle
Катэгорыя:Італьянскамоўныя паэты Катэгорыя:Італьянскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Кінарэжысёры Італіі Катэгорыя:Сцэнарысты Італіі Катэгорыя:Члены Італьянскай камуністычнай партыі Катэгорыя:Забітыя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Віярэджа