Анкістрадэсмус (Ankistrodesmus) — род аднаклетачных зялёных водарасцей сямейства хларэлавых.

Апісанне Клеткі памерам 1,4—8 на 10—225 мкм, цыліндрычныя, верацёна- і іголкападобныя. Абалонка тонкая, часта з слоем слізі, за кошт якой клеткі злучаюцца ў характэрным для віду парадку. Хларапласт прысценкавы з выемкай пасярэдзіне ці без яе, з пірэноідам ці без яго.

Вядома звыш 40 відаў. На Беларусі пашыраны , , , , .

Свабодна плаваюць або збіраюцца ў пучкі ў вадаёмах рознага тыпу. Размнажэнне аўтаспорамі. Некаторыя віды могуць прыліпаць да субстрату, часам з утварэннем бурай падэшвы.

Павышаюць прадукцыйнасць рыбагадоўчых сажалак, інтэнсіфікуюць ачыстку сцёкавых водаў.

Літаратура

Катэгорыя:Хларэлавыя