Акадэмія працы, сацыяльных адносін і турызму — вышэйшая навучальная ўстанова Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Агульная характарыстыка Акадэмія была ўтворана ў 1993 годзе на базе Вучэбна-метадычнага цэнтра Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, першапачаткова называлася Акадэміяй працы і сацыяльных адносін. У пачатку 2010-х гадоў да акадэміі былі далучаны яшчэ дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся Федэрацыі прафсаюзаў Украіны. Гэта Харкаўскі сацыяльна-эканамічны інстытут і Інстытут турызму ў Кіеве. З-за гэтага ў красавіку 2013 года акадэмія працы і сацыяльных адносін была перайменаваная ў Акадэмію працы, сацыяльных адносін і турызму.

Навучальная ўстанова ажыццяўляе падрыхтоўку на кваліфікацыйных узроўнях «бакалаўр», «магістр» і «доктар філасофіі», у акадэміі ёсць дзённая, завочная і дыстанцыйная формы адукацыі. Падрыхтоўка бакалаўраў і магістраў ажыццяўляецца па сямі спецыяльнасцях: права, сацыяльная работа, сацыялогія, прадпрымальніцтва, гандаль і біржавая дзейнасць, маркетынг, фінансы, банкаўская справа і страхаванне, менеджмент, турызм. Функцыянуе два факультэты: юрыдычны факультэт і факультэт эканомікі, сацыяльных адносін і турызму, таксама дзейнічае Інстытут прафсаюзнага руху.

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Гл. таксама Міжнародны ўніверсітэт МІПСА

Катэгорыя:1993 год ва Украіне Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева