Мар’ян Антонавіч Скрамбле́віч (нар. , г. п. Адэльск, цяпер Гродзенскі раён) — беларускі музыкант (баян, гармонік), музычны педагог, майстар народных музычных інструментаў.
Біяграфія З сялянскай сям’і. Брат Баляслава Скрамблевіча. Скончыў Адэльскую СШ, служыў у 1960—1963 гадах у войску. У 1963—1970 гадах — настаўнік музыкі і спеваў Адэльскай СШ. З 1970 — загадчык клуба аўтобуснага парку № 1 г. Гродна.
Завочна скончыў у 1965 годзе аддзяленне тэорыі музыкі Універсітэта імя Крупскай у Маскве, курсы баяністаў пры Гродзенскім абласным Доме народнай творчасці. У 1972—1977 вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе культуры ў Ленінградзе. Кіруе з 1970 года хорам аўтапарку № 1 у Гродне.
З 1992 вырабляе народныя музычныя інструменты (дуды, дудкі, ражкі, свісцёлкі, акарыны, гармонікі), якія дэманстраваў на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.
Прызнанне «Чалавек года Гродзеншчыны» (2014). Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна (2016)Ганаровыя грамадзяне . Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2020) «за значны асабісты ўклад у адраджэнне традыцый вытворчасці музычных інструментаў»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года № 499 «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» .
Рэспубліканская экспертная камісія па народнай творчасці і рамёствах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе прысвоіла М. А. Скрамблевічу званне народнага майстра па вырабе народных музычных інструментаў. Творчасць Мар’яна Скрамблевіча ў 2012 годзе занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Катэгорыя:музыканты Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Майстры музычных інструментаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродзенскага раёна