Рыжская кінастудыя () — латвійская кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў, акцыянернае таварыства.

Гісторыя Заснавана ў 1940 годзе на базе існуючых раней прыватных кінакампаній. У 1948 годзе пасля аб’яднання двух вытворчасцей была створана студыя мастацкіх і хроніка-дакументальных фільмаў, якая атрымала ў 1958 годзе назву Рыжская кінастудыя.

У 1946—1952 гадах у Латвіі знялі ўсяго тры фільмы: «Сыны», «Вяртанне з перамогай» і «Райніс»Фомин В. И. История российской кинематографии (1941—1968 гг.). — М.: Канон+ РООИ «Реабилитация», 2018. — С. 270..

З 1990-х гадоў кінавытворчасць на студыі практычна спынілася. Студыя зарабляе грошы за кошт здачы ў арэнду памяшканняў, пракату інвентару, паслуг спецыялістаў. Кінацэнтр, які знаходзіцца на тэрыторыі студыі, выконвае адміністрацыйныя функцыі.

Фільмы Тэатр (1978) Міраж (1983) Павук (1992)

Крыніцы

Спасылкі http://www.diena.lv/latvija/zinas/tiesa-atzist-km-autortiesibas-uz-padomju-laikos-uznemtajam-973-filmam-14012168 https://web.archive.org/web/20140910195855/http://rigaskinostudija.ru/o-kinostudii.html

Катэгорыя:Кінакампаніі СССР Катэгорыя:Кінематограф Латвіі Катэгорыя:Мультыплікацыйныя студыі Катэгорыя:Культура Рыгі