Васіль Пятровіч Маркевіч (нар. , в. Рудаўка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч. Генеральны дырэктар ААТ «Птушкафабрыка „Дружба“» (2003—2022).
Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». Служыў у Савецкай арміі.
З 1980 года працаваў на бройлернай птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна агентам-экспедытарам, брыгадзірам, начальнікам бройлернага цэха, начальнікам цэха бацькоўскага статку і рамонтнага маладняку, выканаўцам абавязкаў галоўнага заатэхніка — намесніка дырэктара, намеснікам дырэктара — галоўным заатэхнікам, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам.
У 2003 годзе прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка „Дружба“» Баранавіцкага раёна. Зняты з пасады ў жніўні 2022 года.
Выбіраўся дэпутатам Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў і дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі былі спынены ў кастрычніку 2022 года.
Узнагароды і званні Медаль «За працоўныя заслугі» (15 мая 2008). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (4 верасня 2013). Ордэн Працоўнай Славы (26 лютага 2021). Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна. Нагрудны знак «За заслугі ў сельскай гаспадарцы». Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам», камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.
Спасылкі Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь . Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь .
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў