Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі — грамадская арганізацыя спартсменаў, створаная ў Беларусі ў верасні 2020 года.
Гісторыя Арганізацыя ўзнікла ў час пратэстаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 9 жніўня 2020 года. Аб’яднала спартсменаў, якія патрабуюць правесці паўторныя выбары прэзідэнта Беларусі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўсіх затрыманых падчас дэманстрацый, правесці праверкі законнасці дзеянняў праваахоўнікаў, выявіць і пакараць вінаватых у збіцці і здзеках над затрыманымі грамадзянамі.
30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «удзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня).
У верасні 2022 года КДБ абвясціў аб’яднанне экстрэмісцкім фарміраваннем.
Вядомыя спартсмены—члены аб’яднання Сцяпан Папоў — чэмпіён свету (2013) і двойчы Еўропы (2011 і 2015), першых Еўрапейскіх гульняў, заслужаны майстар спорту Беларусі, лаўрэат публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту», уладальнік міжнароднай узнагароды Fair Play; Алена Леўчанка — майстар спорту міжнароднага класа, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2007). Чэмпіён Заходняй Канферэнцыі Жаночага NBA (WNBA). Лепшая цэнтравая чэмпіянату свету 2010 года. Фіналістка WNBA. Удзельніца дзвюх алімпіяд; Аляксандра Герасіменя — трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў (2012, 2016), неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы; Мікіта Мешчаракоў — член нацыянальнай каманды па баскетболе 3×3, прызёр Еўрапейскіх гульняў, васьміразовы чэмпіён Беларусі па баскетболе; Ягор Мешчаракоў — майстар спорту, чэмпіён Еўропы U-22 1994 годзе, чэмпіён Беларусі і Украіны, віцэ чэмпіён Расіі, гулец Нацыянальнай зборнай РБ 1995—2012, лепшы гулец Беларусі 1998 2001, 2002, 2008, 2009 гадоў; Артур Удрыс — член нацыянальнай зборнай па валейболе, бронзавы прызёр клубнага чэмпіянату свету, расійскай суперлігі, кубка Паўднёвай Карэі, кубка і чэмпіянату Катара, трохразовы чэмпіён Беларусі; Надзея Астапчук — чэмпіёнка свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы (штурханне ядра); Кацярына Сныціна — капітан нацыянальнай каманды Беларусі па баскетболе, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў. Канстанцін Якаўлеў — беларускі гандбольны трэнер.
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2020 годзе Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Спорт у Беларусі