Радамскі ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Радаме.
Гісторыя Заснаваны ў Радаме ў 1950 годзе як інжынерная школа. У 1965—1974 гадах функцыянавала як Келецка-Радамская вячэрняя інжынерная школа, Келецка-Радамская вышэйшая інжынерная школа. У 1974 годзе на базе Келецка-Радамскай вышэйшай інжынернай школы быў створаны Свентакшыскі політэхнічны інстытут. У 1978 годзе са структур Свентакшыскага політэхнічнага інстытута была выдзелена Вышэйшая інжынерная школа ў Радаме, якой праз год было прысвоена імя Казіміра Пуласкага. Законам ад 4 ліпеня 1996 года вучэльня перайменавана ў Радамскі політэхнічны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага.
Факультэты Эканомікі і фінансаў Філалагічна-педагагічны Хімічнай інжынерыі і таваразнаўства Механічны Медыцынскіх навук і навук аб здароўі Права і адміністрацыі Мастацтва Транспарту, электратэхнікі і інфарматыкі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Радам Катэгорыя:1950 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы