Бельска-Бяльскі ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Бельска-Бяла.
Гісторыя Паўстала 1 кастрычніка 2001 года шляхам рэарганізацыі існуючага з 1969 года філіяла Лодзьскага політэхнічнага ўніверсітэта. Навучае 7282 студэнтаў па тэхнічных і гуманітарных спецыяльнасцях.
Вучэльня мае поўныя акадэмічныя правы вышэйшай навучальнай установы: з 1989 года мае права на прысваенне звання доктара, а з 1999 года — доктара хабілітаванага ў дысцыпліне «Будаўніцтва і эксплуатацыя машын», таксама можа выступаць з унёскамі аб прысваенні вучонага звання прафесара.
У адпаведнасці з рэйтынгам універсітэтаў свету, які паказвае прысутнасць акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, вучэльня ў Бельска-Бяла займае 21 месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце — 3772 сярод усіх тыпаў ВНУ.
Факультэты Машынабудавання і інфарматыкі Інжынерыі матэрыялаў, будаўніцтва і экалогіі Упраўлення і транспарту Сацыяльна-гуманітарны Навук аб здароўі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Бельска-Бяла Катэгорыя:2001 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы