Аляксандр Валер’евіч Машкароў (нар. , ст. Мажэеўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Агульнатэхнічныя дысцыпліны з дадатковай спецыяльнасцю фізіка».
Працаваў кіраўніком тэхнічнага гуртка Гомельскай станцыі юных тэхнікаў, намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 51 г. Гомеля, дырэктарам сярэдняй школы № 69 г. Гомеля.
Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»Машкароў Аляксандр Валер’евіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання