Шчэцінскі ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Шчэцін.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны 1 кастрычніка 1985 года. Ён паўстаў на аснове аб’яднання факультэта інжынерна-эканамічнага транспарту Шчэцінскай палітэхнікі (які бярэ пачатак з 1946 года, калі гэта была асобная навучальная ўстанова: Акадэмія гандлю, а з 1950 года — Вышэйшая школа эканомікі) і Вышэйшай педагагічнай школы, якая функцыянавала з 1968 года як Трохгадовая школа настаўнікаў. У яе склад тады ўваходзілі 4 факультэты, 2 інстытуты, якія дзейнічалі на правах факультэтаў, і пяць агульнаўніверсітэцкіх падраздзяленняў.

На 2020 год ва ўніверсітэце працуюць каля 1100 выкладчыкаў і больш за 800 супрацоўнікаў адміністрацыі.

Структура

Інстытуты Інстытут біялогіі Інстытут фізікі Інстытут матэматыкі Інстытут марскіх і экалагічных навук Інстытут лінгвістыкі Інстытут літаратуры і новых медыяў Інстытут гісторыі Інстытут філасофіі і кагнітывістыкі Інстытут псіхалогіі Інстытут сацыялогіі Інстытут педагогікі Інстытут навук аб палітыцы і бяспецы Інстытут эканомікі і фінансаў Інстытут кіравання Інстытут прасторавай эканомікі і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі Інстытут навук аб фізічнай культуры Інстытут правазнаўчых навук Інстытут тэалагічных навук

Факультэты Гуманітарны факультэт Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук Тэалагічны факультэт Факультэт сацыяльных навук Факультэт права і адміністрацыі Факультэт фізічнай культуры і аховы здароўя Факультэт эканомікі, фінансаў і кіравання

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Шчэцін Катэгорыя:1985 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы