Старасе́лле (, ) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад горада Крупкі, за 131 км ад Мінска, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі, каля левага берага ракі Блудыня.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як фальварак Стараселле Крупскага графства князёў Сангушкаў. Аднаасобны іх уладальнік, вялікі маршалак літоўскі Павел Караль Сангушка памёр у 1750 годзе, частку маёнткаў ён запісаў жонцы Барбары з роду Дунінаў, а рэшту сынам Юзафу Паўліну, Гераніму і Янушу. Сярод іншага паміж сынамі быў падзелены і маёнтак Крупка, або Крупскае графства, з фальваркам Стараселле, дваром і сялом Шыйка, мястэчкам Крупка, а таксама суседнія Талочынскае графства і Смалянскае княства, якія разам утваралі так званыя «беларускія маёнткі» Сангушкаў.

У XIX стагоддзі фальварак Стараселле адносіўся ўжо да маёнтка Грушка і быў ва ўладанні памешчыка Льва Стахоўскага. Леў Стахоўскі вядомы найперш актыўным удзелам падрыхтоўкі паўстання Кастуся Каліноўскага ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні ў 1862 годзе.

У 1884 годзе маёнтак Стараселле належаў ужо палкоўніку Антосю Леановічу Брадоўскаму.

З 1924 года да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Жаберыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Галоўным святам вёскі лічылася Троіца — 12 чэрвеня, на які прыязджалі родныя жыхароў Стараселля з усіх ваколіц. Тутэйшых дзяцей і падлеткаў у гэты час жыхары суседскіх вёсак называлі «старасельскае бычча».

У 2009 годзе паселішчу нададзены статус аграгарадкаРешение Крупского районного Совета депутатов от 20 февраля 2009 г. № 94 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки .

Насельніцтва 2001 год — 91 двор, 242 жыхары.

Літаратура

Ліст карты N-35.59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Ігрушкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна