Ігру́шка (, ) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.
За 18 кіламетраў на поўнач ад горада і 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Крупкі, 127 кіламетраў ад Мінска.
Гісторыя У 1653 годзе згадваецца ў інвентары як вёска Грушка ў складзе маёнтка Крупка (або Сангушкаў)НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 1, с. 267.
Насельніцтва 448 жыхароў, 195 двароў (1997)
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Бальніца Аптэка Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы Галія Ахметаўна Фатыхава (нар. 1946) — беларуская філолаг, мастацтвазнаўца.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Ігрушкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна