Свабодны прафсаюз Беларускі (: СПБ) — беларускі прафесійны саюз, член Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Асноўныя галіны, у якіх дзейнічаюць прафсаюзы СПБ — металаапрацоўка, хімічная, нафтахімічная (Бабруйск, Наваполацк, Полацк, Светлагорск) прамысловасць і энергетыкаНезалежныя дэмакратычныя прафсаюзы Беларусі — лакаматыў сацыяльных пераўтварэнняў? // С. 13—14.
Гісторыя Свабодны прафсаюз Беларусі быў створаны на аснове стачачных камітэтаў, якія ўзначалілі страйкавы рух рабочых у красавіку — маі 1991 года. 16-17 лістапада 1991 года прайшоў устаноўчы з’езд СПБ, а ў ліпені 1992 года прафсаюз быў афіцыйна зарэгістраваны. 21 жніўня 1995 года дзейнасць Свабоднага прафсаюза Беларусі была прыпынена за арганізацыю страйку ў Мінскім метрапалітэнеУказ Президента Республики Беларусь от 21 августа 1995 года № 336 «О некоторых мерах по обеспечению стабильности и правопорядка в Республике Беларусь».
6 лютага 1996 года Свабодны прафсаюз Беларусі прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і быў перайменаваны ў Свабодны прафсаюз БеларускіСвидетельство о регистрации от 06.02.1996 г. № 034. 30 ліпеня 1999 года Свабодны прафсаюз Беларускі прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У ліпені 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць прафсаюза па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу.
Кіраўнікі Генадзь Аляксандравіч Быкаў (1991—1995) Марыя Рыгораўна Аліева (29 сакавіка 1997 — 26 красавіка 1999) Генадзь Аляксандравіч Быкаў (з 1999) Мікалай Шарах (у цяперашні час)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Катэгорыя:1991 год у Беларусі