Box Office Mojo — амерыканскі вэб-сайт і найбуйнейшая ў свеце база даных, які сістэматычна і алгарытмічна адсочвае касавыя зборы ад кінапракату, а нядаўна абвясціў, што аўдыторыя сайта ў цяперашні час складае больш за два мільёны наведвальнікаў штомесяц. Збор дадзеных ідзе шляхам адсочвання апублікавання зводных дадзеных пракатчыкамі. Акрамя таго, можна адсочваць і агульную тэндэнцыю збораў фільма.
Гісторыя Брэндан Грэй пачаў працу з сайта 7 жніўня 1998 года, робячы прагнозы для топ-10 самых прыбытковых фільмаў ЗША на наступныя выхадныя. У 2002 годзе Шон Солсберы стаў яго партнёрам, і яны разам пашырылі сайт, дзякуючы чаму рэсурс наведвае да 2 мільёнаў наведвальнікаў у месяц«About Box Office Mojo» .
Форум вэб-сайта ёсць даволі папулярным месцам для абмеркавання падрабязнасьцяў кінозбораў, а таксама збораў некаторых найбольш вядомых відэагульняў «Fantasy Box Office» («фэнтэзійнай бокс-офіс») і «Create A Year of Movies» («Ствары год фільмаў»).
У ліпені 2008 года вэб-сайт быў набыты IMDb, які сам належыць «Amazon». Пасля пакупкі сайта «Amazon» «Fantasy Box Office» і «Create A Year of Movies» былі закрытыя па фінансавых прычынах.
Гл. таксама Internet Movie Database Metacritic Rotten Tomatoes
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Кінасайты Катэгорыя:Базы даных фільмаў у Інтэрнэце Катэгорыя:Сайты ЗША Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:Касавыя зборы фільмаў