Васіль Фёдаравіч Гу́сеў (, в. Зарэчча, Валагодская вобласць, РСФСР — ) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1977).
Біяграфія Скончыў тэатральную студыю пры Валагодскім драматычным тэатры ў 1944 годзе. Працаваў у Волагдзе, Уральску, Каменец-Падольску, Даўгаўпілсе. З 1963 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.
Творчасць Яго майстэрства вызначалася ўменнем спасцігаць сутнасць вобраза і псіхалагічна матываваць яго дзеянні, знаходзіць нечаканыя вонкавыя рысы, уласцівыя персанажу. Выконваў драматычныя і камедыйныя ролі. Сярод іх: палкоўнік Кусонскі («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Шахматаў («Аперацыя «Мнагажэнец»» А. Дзялендзіка), Дасцігаеў («Дасцігаеў і іншыя» М. Горкага), Крогстад («Нора» Г. Ібсена), Акаёмаў («Машачка» А. Афінагенава), маркіз Фарліпопалі («» К. Гальдоні), Дон Луіс («» Мальера) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР