Ірына Аляксандраўна Аляксанава (нар. , в. Завалочыцы Глускага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Працоўную дзейнасць пачала медыцынскай сястрой Пастаўскай раённай бальніцы Віцебскай вобласці. Працавала медыцынскай сястрой Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, лабарантам Беларускага навукова-даследчага інстытута экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў Міністэрства сацыяльнага забеспячэння, старшым інспектарам, намеснікам начальніка аддзела сацыяльнага забеспячэння Мінскага гарвыканкама. Займала пасады першага намесніка начальніка ўпраўлення сацыяльнай абароны Мінскага гарвыканкама, начальніка ўпраўлення сацыяльнай абароны Мінскага гарвыканкама, старшыні камітэта па працы і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняАЛЕКСАНОВА ИРИНА АЛЕКСАНДРОВНА .
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання