Ніна Фёдараўна Федарук (нар. , в. Воля Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык і палітык. Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Працоўную дзейнасць пачала медсястрой Пялішчанскага ўрачэбнага ўчастка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Брэсцкай абласной бальніцы, участковым урачом-тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Мікашэвіцкай бальніцы Лунінецкага раёна, галоўным урачом Дамачаўскай гарадской пасялковай бальніцы Брэсцкага раёна. Займала пасаду галоўнага ўрача Брэсцкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўФЕДОРУК НИНА ФЕДОРОВНА.
Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012), юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання