Xbox 360 — гульнявая прыстаўка сёмага пакалення. Другая па ліку (першая — Xbox), выпушчаная Microsoft. Распрацавана ў супрацоўніцтве з кампаніямі IBM, ATI і SiS. Сэрвіс Xbox Live дазваляе гуляць праз Інтэрнэт, запампоўваць разнастайны кантэнт накшталт дэмаверсій, трэйлераў, музыкі, ТБ-шоў і т. п. Асноўны канкурэнт — PlayStation 3 ад Sony. Даступныя тры варыянты выдання кансолі: Arcade, Pro і Elite (версіі Core і Premium зняты з вытворчасці, іх замянілі Arcade і Pro адпаведна).
22 лістапада 2005 года адбыўся афіцыйны запуск у ЗША. За першыя два тыдні з пачатку продажаў у ЗША было рэалізавана больш 400 тыс. камплектаў Xbox 360. Да канца 2005 года рушылі ўслед запускі сістэмы ў Еўропе і Японіі. Выпуск у Японіі аказаўся правальным — за паўтара года было прададзена ўсяго 420 тыс. кансоляў.
Назва Xbox 360 у Майкрасофт абралі не адразу. Абмяркоўваліся варыянты Xenon, Xbox 2, Xbox Next і NextBox. Ад варыянту Xbox 2 адмовіліся з-за назвы галоўнага канкурэнта — PlayStation 3.
Тэхнічныя характарыстыкі
Працэсар IBM Xenon (архітэктура PowerPC) змяшчае 3 сіметрычных ядры (па два апаратных патокі на кожнае), якія працуюць на агульнай тактавай частаце 3,2 Ггц. 1 мегабайт агульнага кэша L2. Графічны чып Xenos ад ATI, 10 Мбайт убудаванай памяці eDRAM, 500 млн палігонаў у секунду.Спецыфікацыя Xbox 360 512 Мбайт АЗП (выкарыстоўваецца і ў цэнтральным, і ў графічным працэсары). Заяўленая сумарная прадукцыйнасць сістэмы — 1 ТFLOPS (прадукцыйнасць CPU — 115 GFLOPS) Падтрымка раздзяляльнасцяў: 480i, 480p, 720p, 1080i, 1080p, суадносіны бакоў 4:3 і 16:9. На некаторых тэлевізарах HDTV-ready назіраецца несумяшчальнасць. Праблему абяцалі выправіць у наступных абнаўленнях. Здымны цвёрды дыск на 20/60/120 Гбайт (апцыянальна) Прывад DVD-ROM.
Прыстаўка пастаўляецца ў трох варыянтах — Arcade, Pro і Elite. Варыянты Arcade і Pro — замена раннім версіям Core і Premium. Абноўленыя варыянты камплектуюцца новымі мацярынскімі платамі: Falcon альбо Jasper. На абедзвюх мацярынскіх платах прысутнічае палепшаная сістэма ахаладжэння і HDMI-раздым. Мацярынскія платы Falcon, у адрозненне ад Zephyr, камплектуюцца 65-нм цэнтральным працэсарам, што дазволіла паменшыць цеплавыдзяленне сістэмы і энергаспажыванне. Кансолі на базе мацярынскай платы Falcon сталі камплектавацца блокам сілкавання з выходнай магутнасцю 175 ват, у адрозненне ад 203 ват на папярэдніх рэвізіях кансолі.
У базавую (Arcade) камплектацыю ўваходзяць бесправадны гульнявы кантролер, карта памяці на 256 Мбайт для захаванняў гульняў, кабель для падключэння да тэлевізара праз кампазітны ўваход ці інтэрфейс SCART і некалькі «аркадных» гульняў на DVD-дыску. Гэты варыянт хутчэй «сямейны», але падыходзіць і хардкор-гульцам. У далейшым можна дакупіць неабходныя прылады (цвёрды дыск, HDTV-відэакабель, HDMI-відэакабель, ПДК і т. д.) па неабходнасці.
Пасля пачатку паставак сталі вядомымі некаторыя недапрацоўкі ў апаратнай частцы прыстаўкі: так, пры спробе змяніць становішча кансолі з вертыкальнага на гарызантальнае (ці наадварот), устаўлены ў аптычны прывад кансолі (Hitachi-LG GDR-3120L) дыск з высокай верагоднасцю будзе сапсаваны.Alexander Sliwinski. Scratch that: The Xbox 360 might damage discs after all // Joystiq, 16 красавіка 2007
Розныя камплектацыі гульнявой прыстаўкі Інфармацыя ніжэй заснавана на апошніх спецыфікацыях сістэмы. Больш раннія версіі могуць адрознівацца ад прыведзеных тут.
Elite Pro ArcadeКолер Чорны Белы БелыХрамаваны трэй Зменны цвёрды дыск 120 Гб 60 Гб (з 15 жніўня 2008)Геймпад у камплекце Бесправадны, 2,4 ГгцПровад Ethernet Навушнікі Xbox 360 Headset, акрамя Мексікі і АкіянііРаздым HDMIhttp://www.shacknews.com/onearticle.x/48351 (са жніўня 2007)Кампанентны відэакабель (для Расіі) Кампазітны відэакабель Падпіска Xbox Live Silver Падпіска Xbox Live Gold, 1 месяц , 1 месяц , 1 месяцБясплатныя гульні Кабель HDMI (акрамя Jasper)
Xbox 360 Pro Pro-камплектацыя прыйшла на змену Premuim-версіі кансолі. У новых версіях кансолі ўсталявана новая мацярынская плата і палепшаная сістэма ахаладжэння, дзякуючы якой прыстаўка слаба грэецца. Камплектацыя стала лепшым выбарам для тых, хто не жадае купляць Elite-версію, але жадае мець цвёрды дыск і кампанентны кабель. Акрамя гэтага, камплектацыя мала адрозніваецца ад Elite-версіі. Версія спыніла сваё існаванне.
Xbox 360 Elite Напярэдадні калядных свят 2006 года, прыкладна адначасова з запускам PlayStation 3 і Wii у ЗША, праз афіцыйны сайт прыстаўкі Microsoft стала магчымым купіць адмысловую «элітную» версію апарата. Адрозненні ад звычайны версіі: чорная прыстаўка, чорны геймпад і чорная гарнітура для сеткавых размоў. Акрамя таго, у камплекце з Elite-прыстаўкай ідзе цвёрды дыск аб’ёмам 120 Гбайт (у канцы 2009 гады з’явіліся версіі з цвёрдым дыскам аб’ёмам 250 Гб), аднак яго можна набыць і за асобную плату для ўжо набытай версіі Arcade ці Pro. Таксама прыкладаецца стандартны набор інтэрфейсаў для падключэння прыстаўкі як да звычайнага, так і да HD-тэлевізара ці манітору.
Xbox 360 Arcade Першапачаткова малодшай рэдакцыяй кансолі была Xbox 360 Core. 23 кастрычніка 2007 гады Microsoft замяніла яе на «аркаднае» выданне. Яно вылучаецца тым, што складаецца з 5 гульняў Live Arcade бясплатна. У першых варыянтах Xbox 360 Arcade камплектавалася бесправодным геймпадам, картай памяці на 256 Мбайт і дыскам Xbox Live Arcade. Апошнія варыянты камплектацыі не ўключаюць карту памяці, бо прыстаўка мае 256 Мбайт убудаванай памяці. Таксама, як і ў старэйшых камплектацый, у Xbox 360 Arcade ёсць HDMI-раздым.
Аперацыйная сістэма Xbox 360 працуе пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы, напісанай адмыслова для гэтай прыстаўкі. Гэта аперацыйная сістэма, званая аналітыкамі «Xbox 360 OS», з’яўляецца на 90 % перапісанай аперацыйнай сістэмай для першага Xbox (т. з. «Xbox OS»)Джэйсан Крос — , 24 мая 2006, а тая, у сваю чаргу, уяўляе сабой на 90 % перапісаную Windows 2000. Такім чынам, у аперацыйнай сістэме, пад кіраваннем якой працуе Xbox 360, ледзь менш працэнта кода з Windows 2000, а ўсё астатняе — адмыслова напісаныя замены і даданні.
Аднак, варта адзначыць, што гаворка ідзе пра першую прашыўку. У наступных прашыўках ідзе мадыфікацыя ядра паралельна з дэсктопнымі версіямі Windows, але з акцэнтам на аппарратное забеспячэнне. Апошняя версія прашыўкі мае папластовую загрузку(як у Windows 7) і ядро, аналагічнае MinWin. Гэтак жа дадалася падтрымка ZuneHD і сэрвісаў Zune.
Сумяшчальнасць з арыгінальным Xbox Сумяшчальнасць з гульнямі для арыгінальнай Xbox частковая. Некаторыя гульні (найбольш удалыя па меркаванні Microsoft) уваходзяць у спіс сумяшчальнасці і запускаюцца праз убудаваны эмулятар, які абнаўляецца праз Xbox Live ці ў offline-рэжыме з CD-R дыскаў, самастойна запісаных карыстачом. Для працы эмулятара абавязковы цвёрды дыск, на якім знаходзяцца профілі гульняў, патчы і іншая службовая інфармацыя.
Гульні, якіх няма ў спісе сумяшчальнасці, не запускаюцца. Спіс сумяшчальнасці папаўняецца з кожным абнаўленнем праграмнага эмулятара першага Xbox. Абнаўленне эмулятара адбываецца пры загрузцы ў прывад дыска ад старой кансолі.
Xbox Live
У дзень запуску Xbox 360 Microsoft абнавіла сеткавы сэрвіс Xbox Live і дадала да яго бясплатны варыянт падпіскі «Silver». Xbox Live Silver не патрабуе абаненцкай платы і даступны ва ўсіх варыянтах прыстаўкі. Усё, што трэба зрабіць карыстачу, — стварыць свой профіль. Пры гэтым ён атрымлівае доступ да афіцыйных форумаў прыстаўкі, доступ да Xbox Live Arcade і Marketplace і магчымасць мець зносіны з іншымі карыстачамі праз Xbox Live. У падпіску «Silver» не ўваходзіць паўнавартасная падтрымка сеткавай гульні, аднак у некаторых гульнях з адноснай сеткавай падтрымкай (напрыклад, Viva Pinata) карыстачы «Silver» змогуць гуляць па сетцы. «Silver»-акаўнт таксама падтрымліваюць галасавыя зносіны і відэаканферэнцыі, для працы якіх неабходны адмысловыя гарнітура і USB-камера Xbox Live Vision, адпаведна.
Асноўны варыянт падпіскі «Gold» падае карыстачу ўсе магчымасці «Silver», а таксама паўнавартасную сеткавую гульню, за межамі іншых сэрвісаў пра якія было сказана вышэй. Акрамя таго, уладальнікі платных уліковых запісаў могуць атрымліваць доступ да некаторых бясплатных файлаў некалькі раней, чым тыя, хто карыстаецца бясплатным акаўнтом. На 6 студзеня 2009 года ў Xbox Live было зарэгістравана больш 17 мільёнаў падпісантаў.
Аксэсуары Для кансолі даступна шмат аксэсуараў, такіх як правадныя і бесправодныя кантролеры (джойстыкі), зменныя пярэднія панэлі, гарнітуры (бесправодная і правадная) і камера для гутарак па Live, клавіятура Messenger Kit для чата, карты памяці з ёмістасцю 128, 256, 512 мегабайт, цвёрдыя дыскі (120, 60 і 20 гігабайт) і яшчэ вельмі шмат рэчаў, стылізаваных пад Xbox 360.
Wireless Headset — бесправодная гарнітура, працуе ў частотным дыяпазоне 2,4 Ггц на адлегласці да 9 метраў ад кансолі. Убудаванай батарэі хапае на 8 гадзін працы. Зарадка ажыццяўляецца з дапамогай прылады, якая ідзе ў камплекце. Wireless + PC AN08 — бесправодная гарнітура для ПК, працуе ў частотным дыяпазоне 2,4 Ггц на адлегласці да 9 метраў ад кантролера, сілкавальнага з USB ад ПК. Мае сумяшчальнасць з Xbox 360. Messenger Kit — клавіятура, убудавальная ў джойстык для хуткага набору паведамленняў. Падсвятленне клавіятуры дазваляе набіраць тэкст у цемры. Hard Drive — здымны цвёрды дыск. Ёсць варыянты на 20, 60, 120 і 250 Гб. HD-DVD Player — вонкавы аптычны прывад для чытання HD-DVD дыскаў. На дадзены момант выпуск спынены. Headset — правадная гарнітура для размоў голасам. Play & Charge Kit — дае дадатковы час для гульні, калі батарэі кантролера ўжо амаль разрадзіліся. Без падзарадкі можна гуляць каля 30 гадзін. Узровень зарада паказваецца адмысловым індыкатарам. Quick Charge Kit — сілкавальная прылада для зарадкі дзвюх акумулятарных батарэй. Universal Media Remote — мультымедыйны пульт для кіравання кансоллю. Мае падсвятленне для працы ў цемры. Wireless Networking Adapter — WiFi адаптар. Wireless Racing Wheel — бесправадны руль. Live Vision — камера для зносін у відэачатах і для гульняў, дзе рэалізавана распазнанне рухаў. Special Edition Faceplates — здымныя панэлі на корпус.
Праект Natal Праект Natal () — кодавае імя праекта «кантролю без кантролера» (), распрацоўванага Microsoft, дзякуючы якому карыстач зможа ўзаемадзейнічаць з кансоллю без геймпада ці любых іншых маніпулятараў з дапамогай жэстаў, галасавых каманд, рухаў цела. Натал уяўляе сабой перыферыйную прыладу, якая далучаецца да прыстаўкі. У прыладу ўбудаваны дзве высакаякасныя відэакамеры, здольныя сканаваць трохмерную прастору і датчыкі распазнання голасу.Project Natal — што гэта, як працуе і чаму менавіта «Натал»? // Project Natal Майкрасофт заяўляе, што прылада будзе сумяшчальна з усімі існымі мадэлямі Xbox 360.Project Natal — новая сістэма кіравання для Xbox 360 // Ferra.ru Мяркуецца, што Natal можна будзе выкарыстоўваць як у гульнях, так і ў новым пакаленні прыкладанняў для Xbox 360, у тым ліку і ў NXE
New Xbox Experience (NXE)