Вале́рый Яўге́навіч Мазы́нскі (нар. , в. Вялікае Стахава, Барысаўскі раён) — беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). З 1974 года рэжысёр, у 1976—1989 гадах галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатра «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993—2000). Выкладаў акцёрскае майстэрства ў БДТМІ і Беларускім універсітэце культуры.
Творчасць Асноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Энергічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю і шматпланавасцю структуры.
Рэжысёр і чытальнік беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш за 30 аўдыёкніг), зняў тэлевізійны фільм «Тутэйшыя», 4 дакументальныя фільмы — «Як пошуг маланкі» (пра Расціслава Лапіцкага), «Успомніць і не забыць!» (пра Палуту Бадунову), «Глыбоцкая змова» (пра пасляваенны супраціў), «...і выберу Радзіму!» (пра Міхася Чарняўскага).
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1984) Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава (2016) Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Сям’я Мае дваіх сыноў — Васіля і ЯўгенаВалеру Мазынскаму — 60 год Наша Ніва 20 лютага 2007. Малодшы брат Анатоль працаваў на 140-м рамонтным заводзе. У 2013 годзе ён загінуў у ходзе тэрарыстычнай атакі ў ЕменеБорисовчанину Анатолю Мазынскому, расстрелянному в Йемене, до пенсии оставался год // Govorim.by, 5 декабря 2013.
Літаратура Валерый Яўгенавіч Мазынскі // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 61. Белы І. Культурная прастора Барысаўшчыны // Гоман Барысаўшчыны. № 9(114), 2008.
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры лялечнага тэатра Беларусі