Анатоль Пятровіч Каралькоў (, в. Ціхоўскае, Растоўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Дзіпрааргхіме ў г. Рубежнае Варашылаўградскай вобласці, Чувашграмадзянпраекце, з 1963 года — галоўным архітэктарам Белгарада, з 1972 года — загадчык аддзела па справах будаўніцтва і архітэктуры аблвыканкама ў Смаленску, з 1977 года — галоўным архітэктарам Гродна, з 1986 года — загадчыкам аддзела НДІП азотнай прамысловасці ў Гродне.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць Асноўныя працы: Палац культуры ў Чэбаксарах (1966); у аўтарскім калектыве: мемарыяльны комплекс у гонар 850-годдзя Гродна (1979), вайсковыя могілкі па вул. Белуша (1980) у Гродне. Аўтар артыкулаў па архітэктуры і горадабудаўніцтве.
Літаратура
Спасылкі Корольков Анатолий Петрович
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Белгарада Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Чэбаксараў Катэгорыя:Архітэктары Гродна