Дзмітрый Сібілёў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе адразу замацаваўся ў стартавым складзе. 29 ліпеня 2018 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, пен. 2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У жніўні 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух»38-летний Ковалюк перешел в «Рух». Ранее сообщалось, что игрок завершил игровую карьеру, дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха», у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. 28 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Крумкачы»Полузащитник «Руха» Сибилев перешел в «Крумкачы» на правах аренды до конца сезона, дзе стаў трывала з’яўляцца на полі.
У студзені 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»Шубович и Сибилёв вернулись из аренды . Неўзабаве стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клубамБрестское "Динамо" арендовало у "Руха" Сибилева и Орешкевича. У складзе дынамаўцаў звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»"Сморгонь" арендовала еще четверых игроков, дзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У лістападзе 2021 года вярнуўся ў «Рух»Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь", аднак у студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам"Рух" расстался с Сибилевым.
У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку стаў іграком наваполацкага «Нафтана». Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Нафтан» і адправіўся на прагляд у «Іслач», у студзені 2023 года падпісаў кантракт з гэтым клубам.
Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама 27 0 2018 (1) дубль Дынама 12 2 2018 (2) Д3 Рух 12 0 2019 Д2 Рух 20 1 2020 (1) Д1 Рух 1 0 2020 (2) Д2 Крумкачы 12 2 2021 (1) Д1 Дынама 4 0 2021 (2) Д1 Смаргонь 13 0 2022 Д2 Нафтан 24 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач