Сядзіба Аскеркаў — сядзіба ў аграгарадку Азярцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць.

Гісторыя Тыповая правінцыяльная дробнамаянтковая сядзіба ў в. Азярцы, пабудаваная ў стылі класіцызму, характэрная для Беларусі. Уладальнік маёнтка Зыгмунт Аскерка збудаваў тут сваю рэзідэнцыю ў першай палавіне XIX стагоддзя.

Сядзібны дом — кампактны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Над цэнтральнай часткай яго пабудавана мансарда з трохвугольным франтонам і шырокім паўкруглым акном.

У архітэктуры сядзібы выкарыстаны класіцыстычныя ордарныя элементы: пілястры, прамавугольныя вокны ў прафіляваных ліштвах, сандрыкі над імі, рустоўка вуглавых і цэнтральнай часткі фасадаў. Пазнейшая дабудова прамавугольнага крыла надала сядзібе Г-падобную планіровачную арганізацыю.

У невялікім прысядзібным парку можна сустрэць маляўнічыя курціны і алеі з лістоўніцы еўрапейскай.

Літаратура Жыгунова, А. Ці шануем мы спадчыну Зыгмунта Аскеркі? / А. Жыгунова // Веснік Глыбоччыны. — 2010. — 28 верас. — С. 3. Скрабатун, У. «Азерцы» гэта не толькі імя футбольнай каманды і вёскі, але і назва сядзібы [Яўгена] Аскеркі (?-1946), помніка архітэктуры позняга класіцызму / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. — 2002. — 18-24 крас. — С. 6. Сядзіба ў в. Азерцы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 71.

Катэгорыя:Славутасці Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Азярцы (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Сядзібы Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Аскеркі