Віленскае таварыства сяброў навук (Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie) — гістарычнае таварыства, грамадская арганізацыя, якая існавала ў Вільні ў 1907—1940 гадах. Мэты: даследаванне гісторыі, этнаграфіі і культуры Літвы, Беларусі і Польшчы.

Выдавецкая і навуковая дзейнасць

Заснавана па ініцыятыве Альфонса . Дзейнасць Таварыства была накіравана на развіццё рэгіянальных даследаванняў (вывучэнне гісторыі Літвы з пункту гледжання гісторыі, этнаграфіі, прыроды і статыстыкі) і ў цэлым польскай навукі, літаратуры і мастацтва ў віленскім рэгіёне.

Таварыства ў першай палове XX стагоддзя, нароўні з Віленскім універсітэтам, мела вялікае значэнне. Выдаваўся «Rocznik Towarzystwa…» («Штогоднік таварыства…», 1907—1922), «» (1923—1939), дзе распавядалася пра мінулае Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага, даваліся дакументы, бягучая гістарычная бібліяграфія. Членамі ці членамі-карэспандэнтамі Таварыства з’яўляліся Тадэвуш Чахаўскі, Стэфан Эрэнкройц, Людвік Каланкоўскі, Юзаф Мантвіл, Генрык Няводнічанскі, Эліза Ажэшка, Станіслаў Пігань, Чэслаў Янкоўскі, Уладзіслаў Загорскі і іншLowmianski H. Bibliografia zawartości «Atenum Wileńskiego». Pamiętnik Biblioteki Kórnickiej, 1983, z. 20, s. 227−259..

Была сабрана вялікая бібліятэка: там знаходзіліся рукапісы Адама Міцкевіча, Яна Карловіча, Яна Шванскага, этнаграфічныя даследаванні Міхала Федароўскага і Казіміра Французовіча, лісты Францішка Багушэвіча і інш. Цяпер гэта знаходзіцца ў літоўскіх архівах.

Пасля 1939 года для Таварыства, як і для многіх іншых польскіх навуковых і культурных устаноў, пачаўся складаны перыяд. Апошні кіраўнік Таварыства прафесар Станіслаў Касцялкоўскі быў арыштаваны ўлетку 1941 года і адпраўлены ў ссылку на Урал. У 1941 годзе, пры нямецкай акупацыі, Таварыства спыніла сваю дзейнасць. Касцялкоўскі, вызвалены пасля пачатку германа-савецкай вайны ў студзені 1942 года, быў эвакуіраваны ў Іран разам з войскам Андэрса.

Старшыні Таварыства Ян Курчэўскі (1907—1916) Уладзіслаў Загорскі (1916—1927) Альфонс Парчэўскі (1927—1933) Марыян Здзяхоўскі (1933—1938) Станіслаў Касцялкоўскі (1938—1940)

Літаратура

Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. — Гродна, 2001. — С. 320.

Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. —

Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Катэгорыя:Гістарычныя таварыствы Катэгорыя:1907 год у Вільні