Мікалай Паўлавіч Ягораў (, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 г. Працаваў у Віцебскім аблміжкалгаспраекце, Мінскпраекце, з 1973 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): секцыі цаглянага жылога дома серыі МК-9 (1967), 12-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне Зялёны Луг-3 (1970), рэканструкцыя будынка Міндарбуда БССР па вул. Берсана (1979), вытворчы будынак Белжылпраекта і ІВЦ Мінфіна БССР па вул. Апанскага, 17 (1978) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска