Дзмітрый Аляксандравіч Пантус () — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2020 года старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся 6 верасня 1982 года ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электраэнергетыка»Директором "ОАО "Лидские автобусы «Неман» назначен Пантус Дмитрий Александрович. У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

Працоўную дзейнасць пачаў у ААТ «Шклозавод „Нёман“», дзе ў 2005—2006 гадах працаваў інжынерам-энергетыкам аддзела галоўнага энергетыка, у 2006—2007 гадах — начальнікам навукова-тэхнічнага цэнтра, у 2007—2010 гадах — намеснікам галоўнага інжынера — начальнікам навукова-тэхнічнага цэнтра, у 2010—2012 гадах — галоўным інжынерам.

З лютага 2012 года па сакавік 2014 года працаваў дырэктарам ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“», а з красавіка па жнівень 2014 года — намеснікам старшыні Гродзенскага гарадскога выкаўначага камітэта.

Са жніўня 2014 года да 4 чэрвеня 2020 годаУказ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2020 г. № 201 «О Д. А. Пантусе» працаваў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. 4 чэрвеня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

24 лютага 2022 года ўнесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі і Украіны; у чэрвені 2023 года Еўрапейскі Саюз і Швейцарыя далучыліся да санкцый супраць Пантуса.

Сям’я Жанаты, мае сына.

Крыніцы

Спасылкі vpk.gov.by

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС