Аляксандра Сямёнаўна з Алелькавічаў (каля 1503 — пасля 1556) — вялікалітоўская арыстакратка, жонка князя Канстанціна АстрожскагаПшезд. II, 45-6Малин. II, 425-8, маці князя Канстанціна-Васіля Астрожскага.

Біяграфія

Дачка слуцкага князя і мсціслаўскай княжны Анастасіі Іванаўны.

Пасля смерці Таццяны Гальшанскай (1480 — 12 ліпеня 1522) пасрэдніцтвам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа і земскага скарбніка князь Астрожскі заключыў дамову са княгіняй слуцкай Анастасіяй пра шлюб з яе дачкой Аляксандрай.

26 ліпеня 1522 года перад выездам у Мінск на гаспадарскую службу Канстанцін напісаў у Вільню ліст, якім абавязаўся выдаць будучай жонцы вена, не запісваць, прымушаць і не ахвяраваць свае родавыя, выслужаныя і набытыя маёнткі, каб гэтае вена было на поўную траціну маёмасці, а дзяцей з ёю любіць так сама, як Іллю, народжанага першай жонкай; пасля смерці гетмана ўсе яго маёмасці, незалежна ад часу і характару іх набыцця, Ілля і яго сыны, якія з’явіліся ў шлюбе са Слуцкай князёўнай, павінны былі быць падзелены на роўныя часткі; асобна нікому з іх ён нічога запісваць не будзеСобчук В. Степанська волость та її власники (до кінця 60-х років ХVІ ст.) / Наукові записки Національного університету «Острозька академія». Історичні науки. — 2011. — Вип. 18. — С. 14-41.. Імаверна, шлюб адбыўся на наступны годJ. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV wieku, Warszawa 1895, s. 331..

Ужо ў 1528 годзе Аляксандра выступае ў крыніцах як жонка Канстанціна Астрожскага і маці двух дзяцей.

28 снежня 1528 года яна атрымала пацвярджэнне запісу мужа, які ўзяў за ёй 1000 чырвоных пасагу і запісаў ёй вена 6000 коп грошай на Тураве, Сатыеве і іншых маёнтках Потомство Рюрика. Материалы для составления родословий. С. 28-29.

У 1530 годзе Канстанцін Астрожскі памёр і Аляксандра засталася ўдовай.

У 1531 годзе атрымала прывілей на гандаль у Тарасаве Мінскага паветаАрх. Санг. IV, 113.

У 1556 годзе атрымала прывілей на пабудову горада ў сваім мястэчку Сляды. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе.

Дзеці

сын Канстанцін-Васіль (1526—1608) — ваенны, палітычны і культурны дзеяч, заснавальнік Астрожскай академіі, (1539—1608), староста ўладзімірскі, маршалак Валынскай зямлі (1550—1608), ваявода кіеўскі (1559—1608). дачка Соф’я-Маўра (да 1531 — пасля 1561) — астрожская князёўна.

Літаратура Потомство Рюрика. Материалы для составления родословий. С. 28-29 . Біла Церква, 2006.

Катэгорыя:Алелькавічы Катэгорыя:Астрожскія Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага