Бужа́не — група славянскіх плямёнаў, якое насяляла ў басейне верхняга цячэння Заходняга Буга (ад якога і атрымалі сваю назву); з канца XI стагоддзя бужане называюцца валынянамі (ад мясцовасці Валынь).

Згадваюцца ў Аповесці мінулых гадоў пры пераліку старажытнарускіх плямёнаў, якія гаварылі на славянскіх мовах. Па даных Баварскага Географа (IX стагоддзе), мелі 230 «гарадоў» (замкаў). У летапісе лакалізаваны па Бузе. З канца X стагоддзя ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі і больш не згадваліся ў крыніцах. З XII стагоддзя жыхароў Пабужжа называлі па галоўным гарадах княстваў: дарагічынцы, берасцейцы і г.д. З XIII стагоддзя распаўсюджваецца новая назва гэтых зямель — Падляшша. У літаратуры XIX стагоддзя бужан часам атаясамляюць з валынянамі, палешукамі. Шэраг даследнікаў лічыць, што бужане і валыняне раней зваліся дулебамі.

Гл. таксама Усходнія славяне

Крыніцы

Літаратура

Барсов Н. П. Очерки русской исторической географии, 2-е изд. — Варшава, 1885; Третьяков П. Н. Восточнославянские племена — М., 1953.

Катэгорыя:Славянскія плямёны