Дуб — выдзеўбаная дубовая лодка, вялікі човен на Беларусі. Памеры залежалі ад дыяметра ствала дрэва і прызначэння.

Выкарыстоўваўся для перавозкі грузаў і людзей, рэгулявання сплаву лесу (плытоў), як платформа для парома. Рабілі дубы звычайна ў басейне Дняпра і Прыпяці, дзе яны хадзілі да канца XIX ст. Прыпяцкія дубы ў час разліваў замянялі паромы. У выніку драпежнага вынішчэння дубовых гаёў у 2-й палове XIX ст. рабілі і дашчаныя дубы з сасны.

Работніка на вялікай лодцы, які суправаджаў плыты і сачыў, каб не сесці на мель, называлі дубовікам.

Гл. таксама Дубас

Літаратура

Катэгорыя:Лодкі