Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека (Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека, Сірыйскі назіральны пункт за правамі чалавека, ) — інфармацыйны праект, які ініцыяваў і вядзе Асама Алі Сулейман (псеўданім Рамі Абдул-Рахман), грамадзянін Сірыі, які з 2000 года пражывае ў Ковентры (Вялікабрытанія) і атрымлівае дапамогу на палітычную дзейнасць ад некаторых краін і арганізацый.
У цэнтра ёсць толькі адзін работнік — сам Асама Алі Сулейман, які сцвярджае аб наяўнасці сеткі з больш чым 200 актывістаў на тэрыторыі Сірыі. Матэрыялы SOHR, асабліва ўлік колькасці ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва Сірыі ў ходзе пачатай у 2011 годзе грамадзянскай вайны, актыўна выкарыстоўваюцца ў заходніх СМІ. Пры гэтым Міністэрства замежных спраў Расіі лічыць звесткі «цэнтра» сумнеўнымі, бо яны рэгулярна абвяргаюцца.
Гісторыя праекта Пра арганізатара «Сірыйскага назіральнага пункта за правамі чалавека» вядома няшмат і ў асноўным з яго ўласных слоў. Асама Сулейман нарадзіўся ў 1970 ці 1971 годзеу публікацыі NYT за красавік 2013 год сказана, што яму 42 гады ў Сірыі. Дзяцінства прайшло ў горадзе Баніяс. З юнацтва далучыўся да тайнай апазіцыі рэжыму Асада, абураны прэферэнцыямі для алавітаў. Тады ж абраў сабе псеўданім Рамі Абдул-Рахман, які выкарыстоўваў і пазней. Дэталі жыцця ў Сірыі ім не раскрываюцца з-за боязі за жыццё пакінутых там сваякоў, таму дакладна невядома, ці з’яўляецца Асама Сулейман яго сапраўднымі імем і прозвішчам ці яшчэ адным псеўданімам. У Сірыі валодаў невялікай крамай адзення. У 2000 годзе некалькі актывістаў былі арыштаваныя, Асама Сулейман здолеў уцячы з Сірыі і атрымаць палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. Пражывае ў Кавентры з жонкай Этаб Ракамеа і дачкой Аман (у 2013 годзе ёй было 6 гадоў), валодае дзвюма крамамі адзення. Атрымлівае дапамогу на палітычную дзейнасць ад некаторых краін і арганізацый: памер і дэталі ім не раскрываюцца.
Праект «Сірыйскі назіральны пункт за правамі чалавека» пачаты ім у маі 2006 года з апорай на знаёмых актывістаў, якія засталіся ў Сірыі. Першапачаткова быў сродкам, каб адсочваць і даносіць да ведама заходніх чытачоў парушэнні правоў чалавека ўладамі Сірыі. З пачаткам грамадзянскай вайны ў 2011 годзе стаў адным з асноўных рэсурсаў заходніх СМІ і палітычных колаў аб лічбах ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Як кажа аб самім сабе: «Я просты грамадзянін з простай сям’і, якому ўдалося зрабіць нешта велізарнае простымі сродкамі».
Інфармацыя «Цэнтра» выкарыстоўваюцца для складання дакладаў ААН і рознымі праваабарончымі арганізацыямі, такімі як Amnesty International. Дзяржаўны дэпартамент ЗША таксама выкарыстоўвае падлікі «Сірыйскага цэнтра маніторынгу» ў сваіх дакладах.
Крытыка Пры высокай цытуемасці праекта ў СМІ і выкарыстанні яго падлікаў ахвяр для абгрунтаванні палітычных рашэнняў, тэлеканал Russia Today выказваў сумнеў у надзейнасці і непрадузятасці такой крыніцы, якая прадстаўлена адным чалавекам без спецыяльнай адукацыі і вопыту, які спасылаецца на сетку актывістаў у СірыіЗападные СМИ используют сомнительные источники при освещении операции РФ в Сирии // RT, 06.10.2015 RT. Прадстаўнікі МЗС Расіі таксама заяўлялі, што не давяраюць інфармацыі, якая паступае ад «Цэнтра»За год в беспорядках в Сирии погибли 9 тысяч человек «Комсомольская правда», 15.03.12 і патрабавалі крытычна ставіцца да даных «Цэнтра», паколькі «прадастаўленыя гэтай арганізацыяй звесткі рэгулярна знаходзяць абвяржэнне».
Аўтар нямецкага выдання Süddeutsche Zeitung Ёнас Шайбле мяркуе, што дакладнасць інфармацыі «Цэнтра» сумніўнаяЙонас Шайбле, Süddeutsche Zeitung, «Сирийский центр мониторинга за соблюдением прав человека: сомнительные хроникеры смерти».
Ліванская газета «Аль-Акбар» у 2012 годзе пісала пра канфлікт Асамы Сулеймана з Мусабам Азаві, яго былым памочнікам, таксама пражываючым у Вялікабрытаніі. Некаторы час абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ва ўзурпацыі правы на імя праекта і сцвярджалі, што менавіта на іх дамене знаходзіцца сапраўдны сайт SOHR.
Заўвагі
Спасылкі
Charlie Skelton. The Syrian opposition: who’s doing the talking? // Гардиан, 12 июля 2012.
Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі