Ісайкоўскія, або Далматы-Ісайкоўскія — шляхецкі род герба «Прус І». Паходзілі ад баярына Каркушкі, які ў XV стагоддзі валодаў маёнткам Чыгіры ў Кіеўскім павеце. Ад імя яго сына Далмата утворана прозвішча Далматы, ад маёнтка Ісайкі ў Кіеўскім павеце — прозвішча Ісайкоўскіх. На мяжы XVI—XVII стагоддзяў адна галіна роду перасялілася з Украіны ў Вялікае Княства Літоўскае. Вызнавалі праваслауе, потым каталіцтва.
Вядомыя прадстаўнікі Каркушка Далмат Дзмітрый Далматавіч (? — паміж 1596 і 1599), у шлюбе з Марыяй Крапоткай-Ялавіцкай, ад якой атрымаў Ялавічы і іншыя маёнткі ў Луцкім павеце. Ян Дзмітрыевіч (? — да 4 красавіка 1628), падключы віленскі, пісар скарбовы прыходавы літоўскі, ключнік і драўнічы віленскі, падкаморы ашмянскі. Караль Пётр (? — 27 мая 1640), ашмянскі падстолі і войскі, лоўчы вялікі літоўскі. Францішак (1599 — да 31 мая 1654), канонік віленскі, сакратар караля Уладзіслава IV, пісар скарбовы прыходавы літоўскі, кусташ віленскі, рэгент вялікай літоўскай канцылярыі, біскуп смаленскі. Мікалай (? — паміж 28 мая 1665 і 2 красавіка 1667), каралеўскі дваранін, стольнік упіцкі, лоўчы вялікі літоўскі. Ян (? — 1659), каралеўскі дваранін, кашталян смаленскі.
Літаратура