Магілы савецкіх воінаў i партызан — магілы ў горадзе Лепель, Віцебская вобласць. Знаходзяцца ў гарадскім скверы на плошчы Свабоды.

Апісанне У магілах пахаваны 4 воіны, якія загінулі ў баях пры вызваленні горада Лепеля 28 чэрвеня 1944 года, а таксама Герой Савецкага Саюза Аляксей Фёдаравіч Данукалаў, камандзір Лепельскай партызанскай брыгады Дзмітрый Цімафеевіч Караленка, сакратар Лепельскага падпольнага райкама КП(б)Б Анатоль Адамавіч Марунька.

У 1968 годзе на магілах 4 воінаў пастаўлены абеліскі.

Літаратура Казлоўская, М. М. Магілы савецкіх воінаў і партызан (Лепель) / М. М. Казлоўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 273—274.

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Лепеля Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь