Алякса́ндр Вашко́ўскі (; , Тарнагруд — , ) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, апошні начальнік Варшавы ў часы паўстання.

Біяграфія У пачатку 1860-х член Варшаўскай гарадскай адміністрацыі. У лютым 1863 года перадаў паўстанцам партыю зброі і штабных карт, а ў чэрвені таго ж года — зарганізаваў перадачу грашовых сродкаў Часоваму нацыянальнаму ўраду () прызначаных для Дзяржаўнага скарбу Расійскай імперыі (3,5 мільёну злотых і 500 тысяч рублёў). Быў апошнім начальнікам гораду Варшава, выконваў свае абавязкі з 10 снежня 1863 па 19 снежня 1864 года. Быў выпадкова арыштаваны 19 снежня 1864 года на вуліцы Выборчай (). Ён разумеў, што заняпад паўстанцкага руху незваротны, але, нягледзячы на тое, выдаваў указы, друкаваў адозвы, ствараючы эфект прысутнасці паўстанцкай гарадскай адміністрацыі ў Варшаве. Ён не меў пэўнага месца жыхарства, ночыў у будынку млына ў раёне Солец (), днём чытаў газеты ў кавярнях. Свядома не збіраўся выяжджаць з горадаKronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, , 1994. — s. 256..

Пазбаўленне волі адбываў у X павільёне Варшаўскай цытадэлі. Ён быў павешаны 17 лютага 1865 года разам з Эмануілам Шафарыкам. Гэта было апошняе публічнае пакаранне паўстанцаў у ВаршавеKronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, , 1994. — s. 256—258..

Памяць

Постаці Вашкоўскага прысвечана апавяданне Уладзіслава Тарлецкага «Dwie głowy ptaka», якое апублікавана ў 1978 годзе ў зборніку апавяданняў, прысвечаных Студзеньскаму паўстанню «Twarze 1863».

У гонар Аляксандра Вашкоўскага названа адна з вуліц Варшавы.

Літаратура Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, s. 138. Praca zbiorowa pod redakcją Grażyny Kieniewiczowej i Aliny Sokołowskiej Od Agrykoli do Żywnego. Mały słownik patronów ulic warszawskich Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza Warszawa 1968 s. 184 Вашкоўскі Аляксандр у Internetowa encyklopedia PWN Вашкоўскі Аляксандр у Encyklopedia WIEM Вашкоўскі Аляксандр у Encyklopedia Internautica

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1841 годзе Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі Катэгорыя:Памерлі 17 лютага Катэгорыя:Памерлі ў 1865 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве