Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін (нар. , с. Верхні Ікорац, Баброўскі раён, Варонежская вобласць — , Баброў) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Член КПСС з 1943 года. 3 1928 года працаваў у лясной гаспадарцы на радзіме. 3 1941 года на Калінінскім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір аддзялення старшы сяржант Дз. М. Яблачкін вызначыўся ў баях пры вызваленні Лёзненскага раёна. У маі 1943 года з групай мінёраў-парашутыстаў закінуты ў тыл ворага для дыверсійнай работы на чыгунцы Віцебск-Смаленск і збору разведданых. Група разведала абарончы рубеж праціўніка, палявы аэрадром, артылерыйскі склад і іншыя аб’екты, якія былі знішчаны савецкай авіяцыяй. 16-25 жніўня 1943 года падарваў 2 варожыя эшалоны. Цяжка паранены, працягваў выконваць баявое заданне.

Пасля вайны да 1970 годзе працаваў у лясгасе. Жыў у горадзе Баброў, дзе памёр 16 кастрычніка 1982 года. Імем героя названа вуліца ў МагілёвеЯны вызвалялі Лёзненшчыну.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці