Мікалай Аляксандравіч Тро́іцкі (; , Таржок — ) — вучоны ў галіне генетыкі мікраарганізмаў, доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Таржок Наваторжскага павета Цвярской губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Таржоцкага раёна Цвярской вобласці Расіі). У 1948 годзе скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі, дзе ў 1965—1999 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па праблемах генетычнай эфектыўнасці прамежкавых нейтронаў і іх уплыву на спадчыннасць, генетычнай інжынерыі азотфіксавальных мікраарганізмаў.

Сярод апублікаванага: Современные проблемы радиационной генетики. — М., 1969. (у сааўтарстве); Генетические эффекты промежуточных нейтронов / Н. А. Троицкий, Н. В. Турбин, М. А. Арсеньева; Ин-т генетики и цитологии АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1971.; Конъюгация бактерий. — Мн., 1978. (разам з С. Я. Драмашка і К. М. Якавенка); Генетическая инженерия: науч. изд. / Н. А. Троицкий, Н. А. Картель; АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорусское о-во генетиков и селекционеров. — Минск: Наука и техника, 1980.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Троицкий, Николай Александрович (доктор биологических наук, генетика; 1927—1999) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ