Ва́гі (ад ) — прылада для ўзважвання прадметаў, рэчываў або вызначэння масы цела. Вагі з місамі на каромысле называюцца шалямі, прылады для ручнога ўзважвання — кантар або бязмен.
Найстарэйшыя вагі, датаваныя V тысячагоддзем да нашай эры, знойдзеныя ў Месапатаміі.
Віды
Вагонныя вагі — для ўзважвання чыгуначных вагонаў рознай даўжыні і грузападымальнасці; найчасцей выкарыстоўваюцца здвоеныя вагі, якія складаюцца з двух усталяваных поруч вагаў, падплятформныя пад’ёмныя механізмы якіх далучаныя да аднаго агульнага каромысла. Аўтамабільныя вагі — для ўзважвання грузавых аўтамабіляў; усталёўваюцца стацыянарна, асноўны пад’ёмны механізм іх мантуецца на моцным падмурку, памеры платформы разлічаныя на параметры грузавых аўтамабіляў. Ваганеткавыя вагі — для ўзважвання ваганетак. Паводле канструкцыі і ўстаноўкі маюць падабенства з аўтамабільнымі вагамі, адрозніваюцца тым, што маюць на платформе прымацаваныя кавалкі рэек і ўсталёўваюцца на рэйкавай каляіне. Канвеерныя вагі — для ўзважвання груза, які рухаецца па канвееры. Лабараторныя вагі — выкарыстоўваюцца для хімічных і іншых аналізаў рэчываў (вызначэння вільготнасці, складу тых ці іншых кампанентаў і да т. п.). Гандлёвыя вагі — выкарыстоўваюцца для вызначэння вартасці ўзважанага тавару ў гандлёвых кропках. Таварныя вагі — нападлогавыя вагі, якія выкарыстоўваюцца на прамысловых прадпрыемствах, складах, гуртовых базах, у крамах.
Класіфікацыя
Паводле прынцыпу вымярэння масы Рычажныя — прынцып дзеяння заснаваны на ўраўнаважванні масы груза з дапамогаю рычагу або сістэмы рычагоў Электронныя — працуюць на аснове ператварэння механічнага дзеяння масы груза ў прапарцыйны ёй электрычны сігнал, які выражаецца лічбавым індэксам значэння вымеранай масы
Паводле спосабу ўсталявання Настольныя — усталёўваюцца на ятку ці стале Падвесныя — выкарыстоўваюцца на працоўных месцах, дзе іншыя вагі прымяніць складана Перасоўныя (платформавыя) — усталёўваюцца, як правіла, на падлозе ў месцах прыёмкі тавару Стацыянарныя — усталёўваюцца на пастаянным месцы ў спецыяльным паглыбленні. Платформа ваг павінна знаходзіцца на роўнай пляцоўцы, што палягчае працэс узважвання
Паводле вымяральнага механізму
Гірныя — маса тавару вызначаецца шляхам падліку масы гір Шкальныя — маса тавару вызначаецца па шкале каромысла ў месцы размяшчэння перасоўных гір, якія ўраўнаважваюць груз Шкальна-гірныя — маса тавару вызначаецца па значэнні гір, размешчаных на гіратрымальніку, і шкале каромысла, па якой перамяшчаецца для ўраўнаважвання груза перасоўная гіра Цыферблатныя — маса груза вызначаецца з дапамогай стрэлкі на шкале цыферблату Цыферблатна-гірныя — маса тавару разлічваецца па суме масы гір на таварнай пляцоўцы і паказанняў шкалы цыферблату Лічбавыя электронныя — значэнне масы здымаецца з экрану, дзе фіксуецца лічбай індэкс масы, цана тавару за 1 кг і кошт тавару Гідрастатычныя — даюць мажлівасць выконваць узважванне ўзору пароды ў вадкасці (вадзе, этылавым спірце).
Паводле спосабу дасягнення раўнавагі З аўтаматычным ураўнаважваннем З паўаўтаматычным ураўнаважваннем З неаўтаматычным ураўнаважваннем
Паводле віду адліковай прылады З аналагавай адліковай прыладай З дыскрэтнай адліковай прыладай
Сімвалізм
Рэлігійны Вагі выкарыстоўваюцца ў некаторых пантэістычных і монатэістычных рэлігіях. У Феміды, Юстыцыі або Астрэі яна сімвалізуюць правасуддзе. Падобнае значэнне маюць вагі ў бога Кайраса — «удача прыходзіць тым, хто яе заслужыў».
Іншы варыянт сімвалізму вагаў — пасмяротная ацэнка жыцця чалавека. Так, на судзе Асірыса вага людскога сэрца параўноўваецца з вагай пярынкі Маат. Схожым чынам узважвае душу чалавека па смерці Рашну ў зараастрызме, арханёл Міхаіл у хрысціянстве. У ісламе ў дзень усеагульнага ўваскрасення ўсе ўчынкі людзей будуць узважаныя, і па выніках узважвання ўваскрэслыя трапяць у рай або пекла.
Астралагічны Шалі — адзін са знакаў задыяку, адпавядае перыяду з 23 верасня да 23 кастрычніка. Пазначаецца сімвалам ♎.
Спасылкі
Катэгорыя:Вагі