Герб Светлагорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Светлагорск Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь года № 43.
Апісанне У чырвоным полі іспанскага шчыта залатое сонца.
Выява герба была зацверджана рашэннем Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2000 года № 41, палажэнні аб іх — гарадскім выканаўчым камітэтам 27 верасня 2000 года № 531. Аўтар герба Б. К. Пірштук.
Гісторыя
Першы герб Да прыняцця сучаснага герба ў Светлагорску існавала гербападобная эмблема, выкананая ў духу савецкай сімволікі — Праметэй як сімвалічны вобраз упартага супраціву творчага мысляра неспрыяльнаму лёсу. Аголеная фігура тытана з грэчаскай міфалогіі была намалявана з факелам у руцэ на фоне двух касых чырвона-зялёных палос. У гербе былі размешчаны таксама назва горада і дата яго заснавання, што супярэчыць класічным законам складання тэрытарыяльнай геральдыкі.
Аўтарам герба стаў Віктар Аляксандравіч Смаляр.
Сучасны герб Распрацоўка новага герба вялася ад пачатку 1999 г. Урад Светлагорска звярнуўся да Геральдычнай камісіі з просьбай дапамагчы распрацаваць новы герб. Свой праект герба прапанаваў Андрэй Шпунт. На гербе была адлюстравана лацінская літара S у чырвоным полі, стылізаваная пад выгін ракі Бярэзіны, ва ўпадзінах якой размяшчаліся рыцарскі крыж — сімвал Гомельшчыны, і графская карона Манкевічаў. Праект герба разгледжваўся гарадскімі ўладамі і не быў прыняты.
Ідэя сучаснага герба была падказана старшынёй Светлагорскага гарвыканкама Б. К. Пірштуком. Аўтар арыентаваўся на назву горада: яго светлую, «сонечную» назву вырашана было адлюстраваць на гербе ў выглядзе Сонца. У геральдыцы Сонца з’яўляецца сімвалам, які адносяцца да разраду «натуральных фігур», падразраду «свяцілы, стыхіі», і сімвалізуе святло, багацце, дастатак. Звычайна гэты знак выглядае як круг з чалавечым тварам, акружаны папераменна прамымі і звілістымі прамянямі. З гістарычных аналагаў герб з выявай Сонца быў у Падольскага ваяводства. Залатая выява Сонца ў геральдыцы, як правіла, спалучаецца з чырвоным колерам.
Падобныя гербы
Гл. таксама Сцяг Светлагорска
Катэгорыя:Светлагорск Светлагорск