Міхаіл Якаўлевіч Канцур ( — ) — беларускі ваенны ўрач-эпідэміёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук, палкоўнік медыцынскай службыКанцур Михаил Яковлевич (20.11.1902 — 2.10.1967) .
Біяграфія Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1932). У РСЧА з 1939 года, праходзіў службу на пасадзе камандзіра медыка-санітарнага батальёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых аперацыях на пасадзе начальніка некалькіх аддзяленняў пры санітарных аддзелах Паўднёвай, Паўночна-Каўказскай і Беларускай акруг. Пасля вайны працаваў у санітарных аддзелах Мінскай і Беларускай ВА, быў галоўным эпідэміёлагам Беларускай ВА (1952—1963).
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак № 15, рад 14, магіла № 7.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі.
Крыніцы
Літаратура Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 299—300.
Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны