Сто́лінскі паве́т () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Столін.
Гісторыя Павет утвораны 1 студзеня 1923 годаУ «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» падаецца дата прыняцця Пастановы ўрада Польшчы 6 снежня 1922 годаRozporządzenie Rady Ministrów z dnia 6 grudnia 1922 r. o utworzeniu powiatu stolińskiego oraz włączeniu gmin dobrosławskiej i pohostskiej do powiatu pińskiego // Dziennik Ustaw. — 1922. — № 116. — Poz. 1051. з гмін Лунінецкага (Бярозавае, Плотніца, Столін, Хорск, Церабяжоў), Пінскага (Радчыцк) і Сарненскага паветаў (Высоцк).
1 красавіка 1927 года гміна Гарадная ўвайшла ў склад гміны РадчыцкRozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 13 kwietnia 1927 r. o zniesieniu ustroju miejskiego miasta Horodno w powiecie stolińskim, województwie poleskiem // Dziennik Ustaw. — 1927. — № 38. — Poz. 338..
18 красавіка 1928 года гміны Радчыцк і Церабяжоў былі скасаваныRozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 23 marca 1928 r. o zmianach terytorjalnych gmin wiejskich na obszarze województwa poleskiego // Dziennik Ustaw. — 1928. — № 46. — Poz. 452..
У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР Столінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР. 27 лістапада 1939 года ў выніку выраўноўвання мяжы, да Сарненскага павета Украінскай ССР былі далучаны Высоцкая і Бярозаўская воласці павета Указ Президиума Верховного Совета УССР 27.11.1939 "Об образовании Львовськой, Дрогобычской, Волынской, Станиславской, Тарнопольской и Ровенской областей в составе УРСР .
4 снежня 1939 года павет уключаны ў Пінскую вобласцьУказ Президиума Верховного Совета СССР от 4 декабря 1939 года об образовании Барановичской, Белостокской, Бресткой, Вилейской и Пинской областей в составе Белорусской ССР // Сборник законов СССР и указов Президиума Верховного Совета СССР. 1938 г. — июль 1956 г. / под ред. канд. юр. н. Мандельштам Ю. И. — М.: Государственное издательство юридической литературы, 1956. — С. 55.. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Столінскі раён.
Адміністрацыйны падзел
Гміны
Гарадскія Высоцк; Гарадная; Давыд-Гарадок; Столін.
Вясковыя Бярозавае; Высоцк; Давыд-Гарадок; Плотніца; Радчыцк; Столін; Хорск; Церабяжоў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паветы Палескага ваяводства Катэгорыя:З’явіліся ў 1923 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе Катэгорыя:Столінскі павет