Пра першы пацверджаны выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Карэя было абвешчана 20 студзеня 2020 году. 19 лютага колькасць пацверджаных выпадкаў вырасла на 20, а на наступны дзень — на 58 (па іншых даных, на 70). Да 21 лютага па даных цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў Карэі агульная колькасць пацверджаных выпадкаў у краіне склала 346, прычым значны прырост хворых звязвалі з «пацыентам нумар 31», які ўдзельнічаў у рэлігійным сходзе членаў секты Сінчхонджы ў Тэгу.
На 2023 год зафіксавана больш за 32 млн выпадкаў захворвання, у тым ліку 35 тысяч смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..
Храналогія 20 студзеня 2020 года ў Рэспубліцы Карэя быў зафіксаваны першы пацверджаны выпадак захворвання COVID-19. Заражанай стала 35-гадовая жанчына з Кітая. Праз тры дні быў пацверджаны першы хворы грамадзянін Паўднёвай Карэі: ім стаў 55-гадовы мужчына, які працаваў ва Ухані і вярнуўся на радзіму пасля з’яўлення рэспіраторных сімптомаў. 24 студзеня было выпушчана афіцыйнае паведамленне пра першых два захварэлых.
У першыя чатыры тыдні пасля з’яўлення COVID-19 у Рэспубліцы Карэя распаўсюджванне віруса кантралявалася з дапамогай адсочвання выкарыстання крэдытных карт і вывучэння відэазапісаў з камер назірання па вядомым пацыентам. Пасля выяўлення «пацыента нумар 31», які быў членам рэлігійнай секты Сінчхонджы, з’явіліся цяжкасці з тэставаннем патэнцыйна заражаных, так як паводле вучэння секты любая хвароба з’яўляецца «грахом», і многія пацыенты адмаўляліся супрацоўнічаць з цэнтрамі па кантролі і прафілактыцы захворванняў Карэі. «Царква Сінчхонджы» адмаўляла гэтыя абвінавачванні і, згодна з іншымі паведамленнямі прэсы, супрацоўнічала з уладамі. Да канца лютага больш за палову заражаных у Рэспубліцы Карэя былі звязаны з сектай Сінчхонджы, што было пацверджана ўладамі.
Значны рост колькасці інфікаваных у Паўднёвай Карэі ў лютым быў звязаны са сходамі секты Сінчхонджы, члены якой працягвалі наведваць рэлігійныя мерапрыемствы нават пасля з’яўлення сімптомаў хваробы. 20 лютага, па даных Reuters, колькасць выпадкаў захворвання вырасла на 70, што звязалі з «пацыентам нумар 31», які быў членам рэлігійнай секты ў Тэгу. У той жа дзень пасля з’яўлення паведамленняў у прэсе вуліцы Тэгу апусцелі. Жыхар горада апісаў гэта так: «Нібы хтосьці скінуў бомбу ў цэнтр горада. Гэта падобна на зомбі-апакаліпсіс».
20 лютага з’явілася першае паведамленне пра смерць чалавека, у якога пасля выкрыцця выявілі COVID-19, ім стаў 63-гадовы мужчына з пнеўманіяй.
21 лютага ўсе ваенныя базы Рэспублікі Карэя былі змешчаныя пад рэжым строгай ізаляцыі пасля станоўчых тэстаў на COVID-19 у трох салдат. У той жа дзень была скарочана колькасць авіярэйсаў у краіне і былі адменены запланаваныя канцэрты і культурныя мерапрыемствы.
28 лютага ў краіне было зафіксавана больш за 2000 выпадкаў заражэння COVID-19.
2 сакавіка колькасць пацверджаных выпадкаў перасягнула 4200. У той жа дзень у прэсе з’явіліся паведамленні аб тым, што ў дачыненні да лідара секты Сінчхонджы і яшчэ 11 лідараў арганізацыі вылучаныя абвінавачванні ў садзейнічанні смерцям, прычыненні шкоды і парушэнні закона аб кантролі за інфекцыйнымі захворваннямі.
8 сакавіка цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў Карэі паведамілі, што 79,4% пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19 звязаны з групавым інфікаваннем, і 62,5% з іх звязаны з сектай Сінчхонджы.
Дзеянні ўладаў З-за боязі распаўсюджвання захворвання ў шэрагу гарадоў былі адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы і сходы, а некалькі сотняў салдат у Тэгу былі ізаляваны на ваенных базах. У пачатку лютага Рэспубліка Карэя забараніла ўезд іншаземцаў з кітайскай правінцыі Хубэй.
Кіраўніцтва Рэспублікі Карэя здолела ў кароткія тэрміны стварыць эфектыўную сістэму кантролю за распаўсюджваннем COVID-19, якая прызнавалася экспертамі адной з лепшых у свеце, разам з Тайванем, В’етнамам і Сінгапурам. У Карэі праводзілася масавае тэставанне насельніцтва з наступнай ізаляцыяй інфіцыраваных і кантактавалых з імі, пры гэтым не ажыццяўлялася маштабных каранцінных мерапрыемстваў з забаронай пакідаць дамы. Маштабнае і эфектыўнае тэставанне дазволіла пазбегнуць як рэзкага росту захворвання і смяротнасці, так і негатыўных сацыяльна-эканамічных наступстваў, звязаных з закрыццём цэлых гарадоў на каранцін.
Заўвагі
Спасылкі Афіцыйныя дадзеныя па распаўсюджванню інфекцыі ў Рэспубліцы Карэя Рэгулярна абнаўляецца карта наяўнасці ў продажы масак
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Рэспубліцы Карэя