Вячаслаў Міхайлавіч Шыро́каў (; , — ) — вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук (1973), прафесар (1975).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ульянаўск (зараз у Расіі). У 1956 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт і працаваў у горадзе Тальяці, дзе ўзначальваў лабараторыю па вывучэнню берагоў і ложа вадасховішчаў Камсамольскай навукова-даследчай гідраметэаралагічнай абсерваторыіЛопух П. С., Иванов Д. Л., Власов Б. В. Вячеслав михайлович Широков: К 85-летию со дня рождения // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формирование подводного рельефа Куйбышевского водохранилища» і пачаў працаваць старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыяй гідралогіі вадасховішчаў у Сібірскім навукова-даследчым інстытуце энергетыкі Міністэрства энергетыкі СССР. Адначасова выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і іншых навучальных установах Сібіры. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Формирование берегов и ложа крупных водохранилищ Сибири».
З 1974 года В. М. Шырокаў у Мінску, займае пасаду загадчыка створаным пад яго кіраўніцтвам аддзелам эксплуатацыі вадасховішчаў Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў. З 1977 года прафесар кафедры агульнага земляробства геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць В. М. Шырокава звязана з вывучэннем водных рэсурсаў, іх пераўтварэння, выкарыстання і аховы. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку падручнікаў і манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 12 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаванага: Водохозяйственный баланс бассейна Днепра. — Мн., 1980. (разам з А. М. Пянькоўскім і В. М. Плужнікавым); Основы географического прогнозирования, учебное пособие для студентов географических факультетов университетов — Минск: Вышэйшая школа, 1985. (разам з В. М. Трафімавым і В. С. Аношка); Конструктивная география рек: основы преобразования и природопользования / В. М. Широков. — Минск: Университетское, 1985. — 188, с. : ил. — 945 экз.; Формирование малых водохранилищ гидроэлектростанций / В. М. Широков, П. С. Лопух. — Москва: Энергоатомиздат, 1986. — 142, с.: рис., табл.; Формирование берегов малых водохранилищ лесной зоны: монография / В. М. Широков, П. С. Лопух, В. Е. Левкович. — СПб.: Гидрометеоиздат, 1992. — 161 с. — ISBN 5-286-00629-9
У 1976—1991 гадах В. М. Шырокаў быў членам секцыі вадасховішчаў Навуковага савета «Комплекснае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў» Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Савета Міністраў СССР. Таксама быў навуковым рэдактарам шэрагу выданняў выдавецтва «Навука», намеснікам адказнага рэдактара часопіса «Вестник Белорусского университета имени В. И. Ленина. Серия 2».
Літаратура
Спасылкі Широков, Вячеслав Михайлович (1929—1994) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Лопух П. С., Иванов Д. Л., Власов Б. В. Вячеслав михайлович Широков: К 85-летию со дня рождения // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Катэгорыя:Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Гідролагі Катэгорыя:Выкладчыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Географы СССР