Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Ула Віцебскай вобласці.

Апісанне Помнік — скульптура воіна з аўтаматам. Вышыня скульптуры-3 м. Устаноўлена на бетонным пастаменце, вышынёй — 2 м. Аснова пастамента — 3х3 м перад помнікам размешчаны 7 мармуровых дошак з прозвішчамі загінуўшых. Плошча магілы — 22х12 м. Пахавана 111 воінаў і партызанаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 годзе ў баях супраць нямецкіх войскБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Ула.

Вядомыя людзі, пахаваныя тут Рыгор Яфімавіч Бераснёў, Герой Савецкага Саюза Іван Мікалаевіч Бярэзін, Герой Савецкага Саюза Мікалай Іванавіч Мітрафанаў, Герой Савецкага Саюза

Літаратура Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 132. Голесник, С. Солдат наконец вернулся с войны / С. Голесник // Советская Белоруссия. — 2013. — 13 дек. — С. 2.

Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Ула (аграгарадок) Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе