Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Клешчыно Віцебскай вобласці.
Апісанне Пахавана 129 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 годзе баях супраць нямецкіх войскаў пры вызваленні Бешанковіцкага раёна. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Міхаіл Панцялеевіч Краўчанка.
Помнік Помнік уяўляе сабой скульптуру воіна з аўтаматам у правай руцэ. Вышыня помніка 7,5 м, скульптуры — 3 м. Аснова 1,2х1,2 м. На пастаменце надпіс «Вечная слава нашым героям 1941—1945 гг.». У аснове пастамента размешчана пліта з прозвішчамі загінуўшых. Помнік устаноўлены ў 1969 годзеБрацкая магіла савецкіх воінаў. Бешанковіцкі раён, в. Клешчыно.
Літаратура Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 129.
Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Клешчыно Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе