Соф’я Тарасаўна Пальвінская (, в. Хвостава, Шумілінскі раён — Пальвинская, Софья Тарасовна) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Вучылася ў Пагарэлецкай сямігадовай школе. Працавала ў калгасе і без адрыва ад вытворчасці скончыла курсы рахункаводаў, працавала па спецыяльнасці на Лескавіцкам маслазаводзе. У пасляваенныя гады была работніцай паляводства, з 1951 года — цялятніца калгаса імя У. І. Леніна Шумілінскага раёна.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР сёмага склікання, дэлегат XXIII з’езда КПСС.

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоена ў 1966 годзе.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль ВДНГ СССР

Літаратура Её прославил труд // Память : историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 506. Нарушевич, В. Светлый путь / В. Нарушевич // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн., 1984. — С. 244—246. Нарушэвіч, У. Два юбілеі Соф’і Пальвінскай / У. Нарушэвіч // Віцебскі рабочы. — 1977. — 14 студз. — С. 2. Нарушэвіч, У. Светлы шлях / У. Нарушэвіч // Герой працы (Шуміліна). — 1981. — 17 верас. — С. 2. Пальвінская, С. На ўсё жыццё / С. Пальвінская // Віцебскі рабочы. — 1977. — 13 крас. — С. 3.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання