Гарчы́ца чорная (Brassica nigra) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—1,5 м. Сцябло прамое, галінастае, злёгку валасістае ў ніжняй частцы. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках. Ніжняе лісце лірападобна-лопасцевай формы, апушанае. Кветкі дробныя, з чатырма пялёсткамі, светла-жоўтага колеру. Суквецце — рэдкая гронка. Плод — чатырохгранны бугрысты стручок даўжынёй 1—2,5 см, з кароткім тонкім носікам. Насенне круглае, чырвона-бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Расліна паходзіць з Міжземнамор’я. Распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Афрыкі. Заносны від у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі.
У здзічэлым стане расце каля жылля, дарог, у далінах рэк, як пустазелле на палях. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.
Гаспадарчае значэнне Вырошчваецца ў культуры пераважна ў Італіі, Францыі і таксама ў Паўночнай Амерыцы. Алейная (у насенні 0,5—1,4 % эфірнага алею, і 24,5—41 % тлустага алею), меданосная, лекавая і харчовая расліна. Маладое лісце спажываецца ў якасці прыправы, насенне — пры вырабе гарчыцы.
Літаратура — С. 343—344.
Спасылкі
Дикие родичи культурных растений — Brassica nigra (L.) C. Koch — Горчица чёрная, капуста чёрная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Капуста Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Алейныя культуры Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1833 годзе