Васіль Савельевіч Кудзін (, Талачын, Віцебская вобласць — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія У 1944—1948 гадах працаваў на заводзе ў горадзе Перм (Расія). У 1949 годзе вярнуўся на радзіму ў Беларусь.

З 1954 года працаваў механізатарам, а з 1964 года — звеннявым механізаванага звяна па вырошчванні бульбы ў калгасе імя Энгельса Талачынскага раёна.

З 1961 года з’яўляецца членам КПСС.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 30 красавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых культур.

Дэлегат XIV з’езда прафсаюзаў СССР і XV з’езда прафсаюзаў БССРКудзін Васіль Савельевіч.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966) ордэн Леніна залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы медаль «За доблесную працу»

Літаратура Кудзін Васіль Савельевіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 6 : Кішынёў-Мінцэвічы. — С. 172. Раманоўскі, У. С. Чалавек самаадданай працы / У. С. Раманоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 605—606.