Мікала́й Мака́равіч Пятрэ́нка (нар. , Мазырскага раёна Гомельскай вобласці — ) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Ганаровы грамадзянін Полацка (1995).

Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час працаваў на розных кіруючых пасадах на Гомельшчыне і Віцебшчыне. З 1960 года выкладчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

Творчасць Аўтар некалькіх падручнікаў. Самадзейны кампазітар, аўтар больш за 300 песень, з 1980 года кіраваў клубам самадзейных кампазітараў у Полацку. Лаўрэат конкурсаў самадзейных кампазітараў.

Асноўныя творы Песням Пятрэнкі характэрныя меладычнасць, выкарыстанне інтанацый беларускага песеннага фальклору. Найбольш папулярныя: «Ручнікі», «Ой, старонка мая ты лясная», «Вочы зямлі маёй», «Слаўнае свята», «Невядомы партызан», «Пад калінай», «Прыязджаў марак у госці», «Расіі першы камуніст», «Там, дзе хадзіў калісьці Ленін», «Прыязджайце да нас на Полаччыну».

Літаратура

Спасылкі Пятрэнка Мікалай Макаравіч (1919-1997). Сайт Полацкага краязнаўчага музея.

Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны