Вікінгі () — канадска-ірландскі мастацкі серыял пра вікінгаў, створаныМайклам Хёрстам адмыслова для тэлеканала History, прэм’ера адбылася 3 сакавіка 2013 года.

Кароткае апісанне Серыял не строга гістарычны і створаны на аснове скандынаўскіх саг пра набегівікінгаў ранняга сярэднявечча на англасаксонскую Брытанію і Заходне-Франкскае каралеўства. Ключавы персанаж серыяла — легендарны, вядомы толькі са старажытнаскандынаўскіх саг, конунг (кароль) вікінгаў Рагнар Лодбрак, які, па легендах, вёў свой род ад бога Одзіна, а таксама яго сыны, сябры і яго першая жонка Лагерта, другая жонка Аслаўг, і іншыя гістарычныя персанажы, такія як конунг Нарвегіі Харальд Цудоўнавалосы, кароль Англіі Альфрэд Вялікі, першы герцаг Нармандыі Рола і іншыя.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлесерыялы Канады Катэгорыя:Тэлесерыялы 2013 года Катэгорыя:Гістарычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Вікінгі